Фота Аляксандра Васюковіча

Фота Аляксандра Васюковіча

Жыхар Мінска, які спрабуе на кожных выбарах у Беларусі — ад мясцовых да прэзідэнцкіх — стаць кандыдатам, мае намер стаць прэзідэнтам Расіі.

«Вось ёсць у нас фігура (падаў дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты мясцовых Саветаў) - гэта пенсіянер Талмачоў Віктар Пятровіч, але ён удзельнічае ва ўсіх выбарах, асабліва ў выбарах прэзідэнта, праўда да статусу кандыдата не даходзіць», — распавяла старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына на прэс-канферэнцыі ў пятніцу ў Менску.

«Больш за тое, нядаўна ён падаў заяву ў адрас маёй калегі Памфілавай (старшыня ЦВК Расіі) аб рэгістрацыі яго кандыдатам у прэзідэнты Расійскай Федэрацыі», - працягнула яна.

Кіраўнік ЦВК патлумачыла, што ў курсе гэтага, бо заява беларускага «кандыдата» прыйшла ёй у копіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?