lidovy.cz

lidovy.cz

Украінская «сэкстрэмістска» Анжэліна Дыяш напала на кіраўніка Чэхіі на выбарчым участку — сёння і заўтра ў Чэхіі праходзяць выбары прэзідэнта. «Сэкстрэмістка выкрыквала «Зэман — прадажная дзеўка», - адзначаецца ў заяве на сайце руху.

У заяве Femen удакладняецца, што Зэман дзейнічае ў інтарэсах Масквы, як Трамп, Лё Пэн і экс-канцлер Германіі Шродэр

Чэшскае выданне Lidove noviny апублікавала відэа, дзе распранутая па пояс актывістка кідаецца насустрач Зэману. Праз некалькі секунд яе затрымалі ахоўнікі, абклаўшы тварам уніз на падлогу. 

Нагадаем, што Дыяш правяла акцыю падчас сустрэчы Лукашэнкі і Парашэнкі ў Кіеве 21 ліпеня.

Падчас сумеснай прэс-канферэнцыі кіраўнікоў Украіны і Беларусі актывістка топлес выбегла перад тэлекамерамі. Яна гукала «Жыве Беларусь!». Гэтыя ж словы былі напісаныя на грудзях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0