У Беларусі ў 2017 годзе сабрана 6,4 млн тон бульбы, паведамляе Белстат. Гэта азначае ў дзень па 1,8 кілаграма на кожнага жыхара краіны, незалежна ад узросту. З аднаго гектара атрымана 232 ц (у 2016 годзе — 205 ц).

У Беларусі ў мінулым годзе ўсяго засеялі рознымі сельскагаспадарчымі культурамі 5 834,3 тыс. га. Збожжа намалацілі 8 млн т пры сярэдняй ураджайнасці 33,2 ц/га.

Гародніны сабралі 2 млн т пры сярэдняй ураджайнасці 295 ц/га супраць 276 ц/га ў 2016 годзе. З іх у парніках — 118 тыс. тон гародніны, ці 6% ад агульнага аб'ёму вытворчасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0