AFP

AFP

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон мяркуе, што французскі багет павінен быць унесены ў спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

«Наш багет — прадмет зайздрасці для ўсяго свету», — сказаў Макрон, падтрымаўшы ініцыятыву французскіх пекараў, якія прапанавалі ўнесці багет ў спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА.

Французскія пекары натхніліся поспехам італьянскіх калег, якія ў мінулым снежні дамагліся ўнясення ў спіс культурнай спадчыны неапалітанскай піцы.

Французскія пекары мяркуюць, што хлебабулачныя вырабы нельга назваць багетам, калі яны нагадваюць яго толькі па вонкавым выглядзе. Французы падкрэсліваюць, што вельмі важна захаваць рэцэпт сапраўднага багета.

«Майстэрства і вопыт неабходна захаваць, менавіта таму багет варта ўнесці ў спіс нематэрыяльнай спадчыны [ЮНЕСКА]», - падкрэсліў Эмануэль Макрон, звяртаючыся да прадстаўнікоў Нацыянальнай асацыяцыі пекараў.

Уладальнікі прыватных пякарань выказалі занепакоенасць з нагоды масавага распаўсюджвання «імітацый» багета.

«Амаль немагчыма не раззлавацца, калі бачыш, якой якасці хлеб прадаецца ў супермаркетах. Хлеб паступае ў замарожаным выглядзе, яго вязуць з Румыніі ці аднекуль яшчэ, нічога не робіцца па правілах хлебапякарнага майстэрства», - сказаў у інтэрв'ю інтэрнэт-рэсурсу Atabula кіраўнік Нацыянальнай канфедэрацыі французскіх пекараў і кандытараў Дамінік Анракт.

Не варта блытаць спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА са спісам аб'ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У першы ЮНЕСКА ўносіць прыродныя або створаныя чалавекам аб'екты, якія маюць патрэбу ў захаванні і папулярызацыі ў сілу асаблівай культурнай, гістарычнай або экалагічнай значнасці.

Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны прысвечаны існуючым у розных краінах традыцыям — музыцы, танцам, кухні, розным рамёствам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?