Шукаем бацькоў, якія б хацелі ці падумваюць, як і мы, аддаць у 2018/2019 навучальным годзе дзіця ў беларускамоўны ПЯТЫ клас у гімназіі або сярэдняй школе ў раёне Брылевічаў, Малінаўкі, Паўднёвага Захаду.

На сёння адзіная школа з беларускамоўным навучаннем у Маскоўскім раёне — СШ №60, якая размяшчаецца ў вельмі нязручным куце «Розачкі» (вулiца Карла Лiбкнехта, 8).

У нас яшчэ ёсць час сабраць заявы і звярнуцца ў РАНА Маскоўскага раёна. Толькі хтосьці гэтым павінен заняцца. Прашу пашырыць гэтую інфу сярод вашых сваякоў, сяброў і знаёмых, якім можа быць цікавай гэтая ініцыятыва.

Прашу ліставаць на [email protected].

Загадзя дзякуй за садзейнічанне і дапамогу!!!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0