SCIENCE PHOTO LIBRARY, BBC

SCIENCE PHOTO LIBRARY, BBC

Даследчыкі звярнуліся да архіваў, якія апісваюць развіццё і маштаб распаўсюджвання эпідэміі, якая атрымала назву Чорная смерць і з 1347 па 1351 год забрала жыцці па меншай меры 25 мільёнаў чалавек, гэта значыць больш за траціну ўсяго насельніцтва Еўропы.

Навукоўцы ўзялі дадзеныя аб смяротнасці падчас пандэміі ў дзевяці гарадах Еўропы і змадэлявалі на камп'ютары дынаміку распаўсюджвання хваробы ў кожным горадзе.

Былі выкарыстаныя тры мадэлі распаўсюджвання:

  • праз пацукоў;
  • па паветры;
  • праз блох і вошай, якія жылі на людзях і на іх вопратцы.

У сямі з дзевяці гарадоў даследаванне паказала, што мадэль з чалавечымі паразітамі лепш за ўсё адпавядае таму, што адбывалася падчас эпідэміі.

«Хвароба б не пашырылася так хутка, калі б перадавалася пацукамі. У выпадку з пацукамі шлях яе распаўсюджвання даўжэйшы, у той час як пры перадаванні ад чалавека да чалавека ўсё адбывалася значна хутчэй», — распавядае супрацоўнік універсітэта Осла Нільс Стэнсет.

Па ягоных словах, даследаванне пераследвала, перш за ўсё, гістарычны інтарэс: выкарыстоўваючы сучаснае разуменне інфекцыі, развянчаць выдумку пра тое, што адбылося ў адну з самых пагібельных пандэмій ў чалавечай гісторыі.

Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, з 2010 па 2015 год у свеце было зарэгістравана 3248 выпадкаў захворвання чумой, з іх 584 прывялі да смерці.

«Наша даследаванне паказала, што для прадухілення распаўсюджвання інфекцыі ў будучыні людзям неабходна выконваць правілы гігіены», — нагадаў Нільс Стэнсет.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?