ВУП Беларусі ў 2017 годзе вырас на 2,4%. Пра гэта паведаміў сёння прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў, дзе разглядаецца пытанне аб мерах па рэалізацыі задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі і чаканых выніках работы эканомікі ў студзені і I квартале 2018 года, перадае карэспандэнт БелТА.

Андрэй Кабякоў канстатаваў, што 2017 год скончыўся з тэмпам росту ВУП 102,4% пры прагнозе 101,7%. Тым самым забяспечаны выхад на прадугледжаныя пяцігадовай праграмай параметры росту эканомікі і кампенсавана адставанне 2016 года.

Кіраўніком дзяржавы зацверджаны прагнозныя параметры на 2018 год, для іх развіцця прыняты адпаведныя пастановы ўрада, дзе сфарміравана матрыца ключавых паказчыкаў усёй вертыкалі, адзначыў прэм'ер-міністр. «Галоўныя задачы збалансаванага росту эканомікі — нарошчванне і дыверсіфікацыя экспарту, прыцягненне інвестыцый, стварэнне новых працоўных месцаў у першую чаргу ў сектары малога і сярэдняга бізнесу», — падкрэсліў Андрэй Кабякоў. Для гэтага неабходна разгарнуць поўнамаштабную працу па рэалізацыі прынятых Лукашэнкам рашэнняў па лібералізацыі ўмоў вядзення бізнэсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0