Мінскія цепласеткі намагаюцца як найхутчэй ліквідаваць аварыю ацяплення ў раёне праспекта Ракасоўскага. Цяпла няма ў некалькіх жылых дамах і 14 адміністратыўных будынках, паведамляе Белта.

Прарыў трубы здарыўся ў аўторак днём. Аварыйныя брыгады працуюць на месцы ўжо некалькі гадзін і абяцаюць аднавіць падачу цяпла сёння познім вечарам.

Тэмпература паветра ў Мінску зараз — мінус 10 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0