У XXIII зімовых Алімпійскіх гульнях у Пхенчхане выступяць 29 беларускіх атлетаў у шасці відах спорту, паведамляе Нацыянальны Алімпійскі Камітэт Беларусі.

Мы ўбачым барацьбу беларусаў за медалі ў біятлоне, гарналыжным спорце, канькабежным спорце, лыжных гонках, фрыстайле і шорт-трэку.

На сённяшні дзень афіцыйна пацверджаныя ліцэнзіі (квоты) на Алімпійскія гульні ў біятлоне, канькабежным спорце, шорт-трэку. Ва ўсіх астатніх відах спорту ліцэнзіі з'яўляюцца прамежкавымі. Канчатковая колькасць ліцэнзій на зімовыя Алімпійскія гульні стане вядомая ў канцы студзеня.

Склад беларускіх удзельнікаў Гульняў па фрыстайле і лыжных гонках вызначыцца пасля 23 студзеня па выніках удзелу ў міжнародных спаборніцтвах паводле рэйтынгу.

Зімовыя Алімпійскія гульні ў Пхёнчхане пройдуць з 9 па 25 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0