Гэтае адкрыццё стала магчымым дзякуючы працы даследчыкаў, якія 10 студзеня здолелі звязаць дзве буйныя затопленыя пячорныя сістэмы — Сак-Актун і Дос Охос, размешчаныя на поўначы паўвострава Юкатан ў ваколіцах горада Тулум.
Раней рэкорд належаў размешчанай на поўдзень ад Тулум падводнай пячоры Окс-Бель-Ха, працягласць якой складае 270 кіламетраў.
Паводле нормаў спелеалогіі, калі дзве пячорныя сістэмы злучаюцца, буйнейшая з іх паглынае драбнейшую, пры гэтым назва апошняй знікае. З дзвюх аб'яднаных на мінулым тыдні пячор найбольшая плошча належыць Сак-Актун, таму пасля аб'яднання новая пячорная сістэма захавае гэтую назву, адпаведна, назва Дос Охос перастане існаваць.
«Гэтая велізарная пячора ўяўляе сабой самы важны падводны археалагічны аб'ект у свеце, бо там больш за сотню археалагічных кантэкстаў, сярод якіх сляды першых пасяленцаў Амерыкі, такія як зніклая фаўна і, вядома, культура Мая», — заявіў дырэктар даследчага праекту Gran Acuífero Maya Гільерма дэ Анда.
Цяпер мэтай навукоўцаў ёсць пошук злучэння пячоры Сак-Актун з трыма іншымі пячорамі, размешчанымі непадалёк.