Французская мастачка Марын Уганьер рыхтуе вялікі выставачны праект аб постсавецкіх краінах. Для гэтага яна збірае арыгінальныя асобнікі папяровых газет. Беларусь будзе рэпрэзентавана старонкамі з «Нашай Нівы». 

Просім чытачоў, якія маюць у сваіх архівах папяровыя асобнікі наступных нумароў: №2 ліпень 1991, №4 снежань 1991, №4 1994 напісаць ліст у Рэдакцыю.

Мастачка выкупіць у вас цэлы камплект гэтых нумароў ці асобнікі ўраздроб за прывабны кошт.

У Рэдакцыі дадатковых асобнікаў дадзеных нумароў няма, таму мы не змаглі дапамагчы Марын. Уся надзея на вас, чытачы.

E-mail: [email protected]

Skype: nashaniva

Тэлефоны / Tel.:

+375 17 316-48-13 (тэл./факс),

+375 29 613-32-32 (Velcom),

+375 29 707-73-29 (МТС).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0