Дзяўчынка знікла ў 2012 годзе. Пошукі плёну не далі.

«Высветлілася, што мужчыны пазнаёміліся з дзяўчынай, у аўтамабілі прапанавалі ёй выпіць, дадаўшы ў напой лекавы сродак са снатворным эфектам. Затым прывезлі яе на кватэру аднаго са зламыснікаў у Наваполацку, але там дзяўчына ад прынятага прэпарата памерла. Труп вывезлі ў лясны масіў і закапалі», — распавёў падрабязнасці Іван Кубракоў, начальнік віцебскай міліцыі.

У 2017 годзе міліцыя затрымала трох мужчын, жыхароў Полацка і Наваполацка.

Яны на працягу некалькіх гадоў знаёміліся з жанчынамі і дзяўчатамі, частавалі іх напоем са снатворным, пасля везлі на кватэру і гвалтавалі.

Часам забіралі грошы і ўпрыгожанні. Як правіла, ахвяра пасля дакладна не памятала, што здарылася, бо нярэдка жанчыны сядалі ў машыну да новых знаёмых ужо нападпітку.

Адна з іх ахвяр — тая самая 17-гадовая дзяўчына — не выжыла.

На абвінавачаных завялі 40 крымінальных спраў. Следства яшчэ не скончылася.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру