Калі: 23 студзеня а 18.30
Дзе: вул. Янкі Купалы, 4 (Літаратурны музей Янкі Купалы)
Квіткі: папярэдні продаж — 5 рублёў, у дзень канцэрта — 7.

Запрашаем вас на канцэрт маладога гурту, які жадае падзяліцца з вамі сваёй музыкай, а пасля прапануе паразмаўляць, пазнаёміцца бліжэй.

LAUDANS — гэта беларускі дуэт з Мінска, які грае ў стылі rock, pop, jazz, electronic music. Іх музыка вылучаецца ўнутранай энергетыкай, харызмай і актуальнасцю.

«Праз нашыя песні мы хочам сказаць людзям: «Хадзем з намі шляхам веры». Таму што вера не можа сядзець склаўшы рукі, а патрабуе нашага адказу — майго і твайго».

Laudans існуе з 2013 года. За перыяд свайго існавання гурт выпусціў два альбомы: «Завысока заблізка» ў 2014 годзе і «Адзінства» — у 2017-м. І таксама зроблена выданне альбома «Адзінства» на польскай і англійскай мовах.

Актуальны склад:

Андрэй Лугін — вакал, рытм-гітара
Алена Палачанская — сінтэзатар.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру