У Талачынскім раёне парывам ветру знесла грузавы фургон «Рэно» на сустрэчную паласу, адбылося ДТЗ, паведаміў БелТА начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.

Аварыя з удзелам аўтамабіляў «Рэно Майстар» і легкавушкі «Фальксваген Пасат» адбылася сёння каля 12.00 на 549-м км аўтадарогі М1. Паводле папярэдняй інфармацыі, пры ўздыме ў горку «Рэно», якім кіраваў мужчына 1988 года нараджэння, моцным парывам ветру пачало зносіць убок. Шафёр не справіўся з кіраваннем, і машыну выкінула на сустрэчную, дзе ў гэты момант рухаўся «Фальксваген Пасат», якім кіраваў вадзіцель 1976 года нараджэння.

У выніку ДТЗ пацярпеў кіроўца легкавога аўтамабіля, з траўмамі мужчына шпіталізаваны.

Адным з фактараў, якія справакавалі аварыю, сталі летнія шыны з адсутным пратэктарам на пярэдняй восі «Рэно».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?