Сёння каля 11.20 на аб'язной дарозе паблізу вёскі Тушэвічы адбылося лабавое сутыкненне грузавога аўтамабіля «Вольва» з легкавым «Hyundai». Легкавы аўтамабіль, у якім знаходзіліся чатыры чалавекі, рухаўся з боку Мінска і сутыкнуўся з цягачом, які рухаўся насустрач, паведамляе «Слонімскі веснік».

Фота — slonves.by

Фота — slonves.by

— У выніку ДТЗ двое пасажыраў легкавіка загінулі, астатнія дастаўлены ў Слонімскую ЦРБ з цялеснымі пашкоджаннямі, — расказаў Яўген Ерашэнкаў, начальнік Слонімскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Паводле ўдакладненых звестак, кіроўца легкавіка 1982 года нараджэння не даў рады кіраванню, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з грузавіком Volvo, які рухаўся ў сустрэчным напрамку.

У выніку ДТЗ двое пасажыраў Hyindai, 1956 і 1975 гадоў нараджэння, загінулі, а сам кіроўца і яшчэ адзін пасажыр, 1963 года нараджэння, шпіталізаваныя.

Фота — slonves.by

Фота — slonves.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?