Сёння каля 15 гадзін у Рэчыцкім раёне сутыкнуліся грузавік «МАЗ» і легкавы аўтамабіль «Шкода». У ДТЗ загінулі жанчына і двое мужчын, паведамляе «Дняпровец».
На трасе мяжа Расійскай Федэрацыі-Гомель-Кобрын сутыкнуліся аўтамабіль «Шкода» і МАЗ, за рулём якога знаходзіўся кіроўца 1985 года нараджэння. У выніку ДТЗ кіроўца і два пасажыры легкавой машыны загінулі.
Фота: АДАІ Рэчыцкага РАУС





