Самая папулярная вуліца ў Беларусі — Цэнтральная, паведамляе БелТА са спасылкай на аддзел геаінфармацыйных сістэм Нацыянальнага кадастравага агенцтва (НКА) Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

Вуліца Цэнтральная сустракаецца ў 5 056 населеных пунктах краіны, Маладзёжная — у 2 166 Садовая — у 2 165. Усяго ў Беларусі налічваецца 23 320 населеных пунктаў, у тым ліку 115 гарадоў.

Афіцыйнай крыніцай інфармацыі аб адрасах з'яўляецца рэестр адрасоў. З 2013 года ў рэестр ўнесена больш за 1,3 млн адрасоў зямельных участкаў і капітальных будынкаў, усяго ж там змяшчаецца больш за 5,5 млн адрасоў аб'ектаў нерухомай маёмасці. Рэестр адрасоў Беларусі — дзяржаўны інфармацыйны рэсурс, які з'яўляецца часткай дзяржаўнага зямельнага кадастру, які змяшчае прасторава прывязаную інфармацыю аб адрасах, якая ўвесь час абнаўляецца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру