Расійскія лёгкаатлеты масава захварэлі, даведаўшыся пра допінг-кантроль. Тры з паловай дзясятка ўдзельнікаў зняліся з спаборніцтваў у Іркуцку пасля прыезду допінг-афіцэраў, паведамляе «Чэмпіянат».

Гісторыя адбылася 13—14 студзеня ў Іркуцку, на чэмпіянаце і першынстве Сібірскай федэральнай акругі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні. На спаборніцтвы ў Іркуцку раптам наляцеў допінг-кантроль ад РУСАДА, і гэта выклікала настолькі вялікі стрэс ва ўдзельнікаў, што многія з іх захварэлі і / або не з'явiлiся на старт, — паведамляе выданне.

Удзельнікамі турніру павінны былі стаць у тым ліку ветэранка чэмпіянатаў Еўропы бягуха Наталля Арыстархава і бягун Іван Тухтачоў, удзельнік зборнай Расіі на Алімпіядзе ў Лондане. Аднак пасля нечаканага прыезду спецыялістаў РУСАДА, якія планавалі ўзяць допінг-пробы, спартсмены пачалі масава здымацца з спаборніцтваў.

13 спартоўцаў, у тым ліку Арыстархава і Тухтачоў, у выніку прынеслі даведкі пра хваробу, а яшчэ 23 удзельнікі альбо не стартавалі, альбо зусім не прыехалі на спаборніцтвы.

Іван Тухтачоў

Як паведамілі РБК ва Усерасійскай федэрацыі лёгкай атлетыкі (ВФЛА), па факце здарэння распачатае ўнутранае расследаванне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру