Сёньня на АНТ чарговы фільм з сэрыі «Зваротны адлік»

Гэтым разам ён будзе прысьвечаны культаваму беларускаму гурту — «Песьняры».

У 1970 г. гурт паехаў на конкурс савецкай песьні ў Маскву — і стаў знакамітым.

Панядзелак, АНТ. 23:20

Наагул сёньняшняя праграма на АНТ досыць насычаная.

У 21:05праграма «Выбар» з удзелам Алеся Міхалевіча і Яраслава Раманчука. Раманчук, дарэчы, ці не адзіны, хто паводле афіцыйных зьвестак, набраў больш за 30% галасоў. Праўда, было тое ў Горадні.

У 22:00 — пачатак мінісэрыялу «Ленінград». Пра тое, як брытанская журналістка (ролю выконвае Міра Сарвіна), дачка расейскіх эмігрантаў, трапляе ў блякадны горад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?