Сервіс даступны ў інтэрнэце па адрасе zippybus.com, а таксама для прыладаў на iOS і Android (пры карыстанні доступ да інтэрнэту не патрэбны). 

Мабільныя дадаткі часткова падтрымліваюць беларускую мову. Расклад руху пакуль даступны для Мінска, Гародні, Брэста, Баранавічаў, Пінска, Ліды, Іванава і Жлобіна, але хутка ў спісе маюць з'явіцца таксама Віцебск, Орша ды Магілёў.

Паводле словаў каманды, імі створаны ўнікальны механізм апрацоўкі раскладаў аўтапаркаў, які дазваляе штодня атрымліваць самы актуальны расклад транспарту, то бок карыстальнік сэрвісу заўсёды мае дакладны расклад руху. 

Гэты праект некамерцыйны: абсалютна бясплатны і без рэкламы. Раней ZippyBus неаднаразова трапляў у розныя рэйтынгі беларускіх мабільных дадаткаў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?