Мужчына ўжываў наркотык сам і прадаваў кліентам. Падчас продажу чарговай партыі 33-гадовага мінчука затрымалі міліцыянты.

У яго канфіскавалі 32 грама гашыша. Наркотык быў у кішэні курткі і схаваны ў некаторых месцах салона аўто.

Таксіст курыў гашыш сам і прапаноўваў набыць пасажырам, паведамляе мінская міліцыя.

Цяпер мужчына пад вартай. Яму пагражае да 15 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?