Мінскі таксіст прысуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці за падвоз нелегалаў да мяжы, паведамляе БелТА са спасылкай на Дзяржпагранкамітэт. Суд Аршанскага раёна і Оршы прызнаў 47-гадовага жыхара Мінска вінаватым у садзейнічанні незаконнаму выезду з Беларусі двух выхадцаў з азіяцкага рэгіёну.

«За арганізацыю незаконнай міграцыі мужчыну прызначана пакаранне — тры гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці», — праінфармавалі ў ДПК. Таксіст папярэдне дамовіўся з адным з былых пасажыраў — арганізатарам канала нелегальнай міграцыі — пра тое, каб аказваць паслугі па перавозцы замежнікаў за ўзнагароджанне.

«Так, у сакавіку 2017 гады мінчук ўзяўся за перавозку двух грамадзян Пакістану з Мінска да Масквы. Убачыўшы, што ў іх пашпартах адсутнічаюць расійскія візы, ён пагадзіўся давезці іх у Дубровенскі раён — да мяжы з Расіяй. Пасажыры перадалі за аказаныя паслугі $1 тыс., частку з якіх таксіст па змове адправіў банкаўскім пераводам арганізатару ва Украіну», — распавялі ў ДПК.

У ходзе следства высветлілася, што замежныя грамадзяне прыбылі ў Беларусь на законных падставах, атрымаўшы запрашэнне на вучобу ад Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага універсітэта ў 2016 годзе. Але асноўны іх мэтай, як аказалася, была Нямеччына, куды выхадцы з Паўднёвай Азіі збіраліся накіравацца незаконна. Сваю віну мінчанін прызнаў цалкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?