Заўтра, вечарам 19 студзеня, рух на адрэзку аўтадарогі Брэст-Мінск-мяжа Расіі ў раёне вёскі Абчак будзе абмежаваны, паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Мінскага раёна Кацярына Сільчанка.
З 17.00 да 19.00 на 369-м км аўтадарогі Брэст-Мінск-мяжа Расійскай Федэрацыі паблізу павароту на вёску Абчак запланаваны следчы эксперымент.
Будуць устанаўлівацца абставіны ДТЗ. На працягу двух гадзін рух транспартных сродкаў у напрамку мяжы Расіі будзе перакрыты. ДАІ рэкамендуе ўдзельнікам дарожнага руху прыняць гэтую інфармацыю да ведама і арганізаваць з яе ўлікам сваю паездку.
0
0
0
0
0
0