Для забеспячэння транспартнага абслугоўвання Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра ў раёне аг. Ждановічы з 1 лютага будзе арганізаваны гарадскі аўтобусны маршрут № 189Э «Захад-3 - РКМЦ», паведамляе «Мінск-Навіны».
Аўтобусы будуць хадзіць па буднях па вул. Лабанка, Кунцаўшчыне, Казіміраўскай, МКАД, а\д Р-28, вул. Паркавай (аг. Ждановічы), мясцовым праездзе да РКМЦ ў прамым напрамку, па мясцовым праездзе, па вул. Паркавай, пр. Пераможцаў, МКАД, вул. Прытыцкага, Лабанка — у зваротным.