Віцебскі 11-класнік Марк Карнейчык заваяваў залаты медаль у катэгорыі Computer Science на XIV Міжнароднай Жаўтыкаўскай алімпіядзе па матэматыцы, фізіцы і інфарматыцы ў Казахстане, паведамляе 42.tut.by.

Фото: РФМШ Алматы / facebook.com

Фота: РФМШ Алматы / Facebook.com

Алімпіяда праходзіла з 10 па 16 студзеня ў горадзе Алма-Аты ў Казахстане. У трох дысцыплінах спаборнічалі 482 школьніка з 15 краін свету.

Марк Карнейчык. Фота: gymn1vitebsk.schools.by

Марк Карнейчык. Фота: gymn1vitebsk.schools.by

Па выніках спаборніцтваў у беларускай каманды адно золата — яго атрымаў Марк Карнейчык. Ён заняў трэцяе месца сярод больш, чым 130 удзельнікаў алімпіяды па інфарматыцы (залатыя медалі дасталіся 15 школьнікам, якія паказалі найлепшыя вынікі). Таксама беларускія школьнікі заваявалі 10 сярэбраных і бронзавых медалёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0