Знойдзены на сметніку ў Тэль-Авіве ў пачатку студзеня забіты мужчына быў апазнаны як 37-гадовы Арцём Вавілаў з Рамат-Гана, які скончыў школу ў Бабруйску, а пасля рэпатрыяваўся ў Ізраіль, паведамляе тэлеканал 9tv.
Арцём Вавілаў, Фота — facebook.com
Затрыманы падазраваны ў забойстве — 53-гадовы Рон Нахум, таксама жыхар Рамат-Гана. Згодна з публікацыямі у ізраільскіх СМІ, Вавілаў адзначаў дзень нараджэння Нахума на даху ў імянінніка. Ноччу той забіў госця і выкінуў ягонае цела ў смеццевы бак.
У распараджэнні паліцыі маецца запіс з відэакамер, на якіх Рон Нахум цягне поцягам ноччу цела Вавілава да смеццевых бакаў паміж дамоў у Рамат-Гане. Сам падазраваны катэгарычна адмаўляе сваю віну, як і наогул факт знаёмства з Вавілавым.
Раней па гэтай жа справе затрымліваўся жыхар Хэўрона, які працуе на звалцы. У яго быў знойдзены мабільны тэлефон забітага. На допыце ён паказаў, што проста знайшоў тэлефон сярод смецця і ўзяў яго сабе. Мяркуючы па ўсім, яго паказанні аказаліся праўдай.