Гарналыжны комплекс «Лагойск» сабраў аншлаг у адкрыццё сезону: на начныя катанні, якія адбываюцца з 22:00 да 2:00 па пятніцах і суботах, прыехала столькі людзей, што «шчасліўчыкам» давялося адстаяць паўтары гадзіны ў чарзе па арэнду лыж і сноўбордаў. Потым іх яшчэ чакала хвілін 10—20 стаянне перад касай, каб набыць скіпас, таму апошняя пяціхвілінная чарга на сам пад'ёмнік здавалася не такой цяжкай.
Глядзіце ў нашым відэа, колькі людзей катаецца на беларускіх гарналыжных комплексах ноччу на выходных:
0
0
0
0
0
0