Дзяржаўнае агенцтва БелТА прыводзіць словы кіраўніка Пагранічнага камітэта Анатоля Лапо пасля ягонага дакладу Аляксандру Лукашэнку. 

«З Расіяй падпісаная праграма ўладкавання дзяржаўных граніц на 5 год, якая прадугледжвае ў тым ліку будаўніцтва заставаў, межаў аховы.

А работу з ЕС трэба ўзмацняць. Каб нашыя партнёры ведалі, што мы таксама абараняем іхнія межы. Тая ж самая нелегальная міграцыя ў нас не застаецца — яна ідзе ў краіны Усходняй Еўропы. Трэба сумесна з гэтым злом змагацца», — сказаў Лапо.

Ці варта інтэрпрэтаваць ягоныя словы як анонс з'яўлення заставаў на ўсходнім кірунку, на мяжы з Расіяй? 

Насамрэч не, Лапо меў на ўвазе іншае — ён спасылаецца на дакумент аб удасканаленні пагранічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы на 2017-2021 гады.

Як патлумачылі «Нашай Ніве» ў пагранічным ведамстве, гэты дакумент прадугледжвае з'яўленне заставаў толькі на «агульнай граніцы Саюзнай дзяржавы», гэта значыць на мяжы з Польшчай, Літвой, Латвіяй і Украінай. 

Заставы і межы аховы на граніцы з Расіяй не прадугледжаныя. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?