У Іўеўскім раёне учора ўвечары на неасветленай дарозе Ліпнішкі—Суботнікі пад коламі «Рэно-Кангу» загінула жанчына на ровары, паведамляе ДАІ Гродна.

Фота — ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама

Фота — ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама

Жанчына 1962 года нараджэння рухалася па цёмнай дарозе без флікераў, што і прывяло да трагедыі, паведамілі ў ДАІ. На ровары таксама не было аніводнага катафота.

Прадстаўнікі дзяржаўтаінспекцыі яшчэ раз заклікалі пешаходаў і раварыстаў, што вымушаныя ездзіць узімку, не ігнараваць правілаў бяспекі і самім паклапаціцца пра сваю заўважнасць на дарозе ў цёмны час сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0