24 студзеня ў Беларусі перастаў адкрывацца папулярны сайт Хартыя'97 — яго немагчыма адкрыць і з мабільнага інтэрнэту, і з іншых правайдараў. 

Пры спробе зайсці на сайт з'яўляецца паведамленне, што рэсурс заблакаваны згодна адразу з трыма рашэннямі за розныя гады: з указам прэзідэнта, пастановай ААЦ і дэкрэта прэзідэнта.

Пры гэтым з тэрыторыі Беларусі сайт працягвае адкрывацца праз TOR.

«Хартыя'97» — гэта сайт, створаны беларускім журналістам Алегам Бябеніным. Цяпер Хартыяй кіруе Наталля Радзіна.

Пасля выбараў 2010 рэдакцыя сайта пераехала ў Літву, а пасля ў Польшчу, сёння рэсурс працуе адтуль і мае выразную антылукашэнкаўскую пазіцыю. 

Спробы абмежаваць доступ да Хартыі рабіліся і раней. 

Таксама нагадаем, што нядаўна, паводле рашэння Міністэрства інфармацыі, быў заблакаваны сайт «Беларускі партызан» — у выніку сайт аднавіў работу, калі перайшоў у даменную зону.by. 

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0