Экс-нападаючы Віталь Радзівонаў, які паўтары тыдні таму абвясціў аб завяршэнні гульнявой кар'еры, прызначаны спартовым дырэктарам ФК БАТЭ, паведамляе клуб.

Віталь Радзівонаў. Фота - БАТЭ.

Сярод яго задач — паляпшэнне ўзаемадзеяння паміж галоўнай камандай і дублюючым складам, каардынацыя працы дзіцяча-юнацкай школы клуба, ўкаранення туды праграмы, падрыхтаванай галоўным трэнерам «жоўта-сініх» Алегам Дулубам, — паведамляе прэс-служба клуба.

У Радзівонава дзве вышэйшыя адукацыі: у 2009 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт фізічнай культуры (спецыяльнасць «Трэнер па футболе»), у 2013-м — Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт ( «Эканаміст-менеджэр»).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна