Тэрытарыяльную прыкмету не будуць улічваць пры прыёме дзяцей у гімназіі з беларускай мовай навучання. Пра гэта, як перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны», паведаміла 26 студзеня на прэс-канферэнцыі намеснік міністра адукацыі Раіса Сідарэнка, каментуючы Указ №30 «Аб прыёме ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі і навучанні ў іх».

— Зараз прыём дзяцей у першыя класы школ ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пастановай Саўміна па месцы пражывання бацькоў. Але гэта, хацелася б падкрэсліць, у асноўным дзейны прынцып, — адзначыла Р. Сідарэнка

У адпаведнасці з новым указам Лукашэнкі прыём першакласнікаў у гімназіі таксама будзе ажыццяўляцца па тэрытарыяльнай прыкмеце.

— Мы разумеем, што вельмі жорстка патрабаваць ад усіх устаноў захавання гэтага прынцыпу не варта. Напрыклад, адна з прычын наступная.

У нас не так шмат школ і гімназій, у якіх вывучэнне прадметаў праходзіць на беларускай мове. У такія ўстановы з'язджаліся дзеці з усяго Мінска. Прывязаўшы такую гімназію да вызначанага мікрараёна, можам скараціць існаванне беларускамоўных устаноў. Таму тэрытарыяльных абмежаванняў не будзе, — адзначыла Р. Сідарэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0