Адмена экзаменаў у 5-я класы гімназій забяспечыць роўнадаступнасць да якаснай агульнай сярэдняй адукацыі. Пра гэта заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка ў эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БелТА.

«Мы ствараем роўныя ўмовы для сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі, — сказаў Ігар Карпенка. — Мы не проста адмянілі іспыты ў пяты клас гімназій, а далі магчымасць і гімназіям, і школам мець дадатковыя дзве гадзіны заняткаў па прадметах, якія ўстановы адукацыі лічаць патрэбнымі для вывучэння на павышаным узроўні».

Як паведамлялася, указ №30 «Аб прыёме ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі і навучанні ў іх» быў падпісаны 25 студзеня. Ён прадугледжвае адмену ўступных выпрабаванняў для паступлення ў гімназіі ў пятым класе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0