Крыптабіржа Coincheck абяцала выплату кампенсацый сваім кліентам, якія страцілі крыптавалюту ў выніку найбуйнейшай вядомай хакерскай атакі ў гісторыі гандлю электроннымі грашыма, паведамляе Bloomberg.

Уладальнікі біржы заявілі, што пакрыюць страты кліентаў ад хакерскай атакі, падчас якой было выкрадзена крыптавалюты на $400 млн, з уласных сродкаў.

Паводле паведамлення, пацярпелымі ад крадзяжу крыптавалюты NEM сталі 260 тыс. карыстальнікаў. Усім ім, як абяцае біржа, будзе выплачаная кампенсацыя паводле стаўкі 88,549 ен (81 амерыканскі цэнт) за кожную манету. Усяго было выкрадзена 523 млн манет, сказана ў заяве біржы. Калі будуць выплачаныя сродкі, у паведамленні не ўдакладняецца.

На момант крадзяжу NEM каціравалася на ўзроўні $1,03, але прасела на 21 працэнт пасля яе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?