25 студзеня Уладзімір Пуцін у гонар Дня студэнта зладзіў тэлемост ў Казанскім федэральным універсітэце. Гаворачы аб праграмах абмену, прэзідэнт пагадзіўся, што першы прыклад адукацыйнай мабільнасці ў Расіі паказаў Міхаіл Ламаносаў, аднак дапусціў агаворку, паведамляе tjournal.ru.

«Калі гэта, вядома, не легенда: Ламаносаў пешшу з Архангельска дабраўся да Пецярбурга. Гэта да гэтага часу для ўсіх нас застаецца найлепшым прыкладам імкнення да ведаў і рэалізацыі сваёй мары. Таму мы, безумоўна, павінны гэта памятаць заўсёды», — сказаў кіраўнік РФ.

З матэрыялаў расійскіх федэральных каналаў вынікае, што ніхто са студэнтаў прэзідэнта не паправіў.

У снежні 1730 года 19-гадовы Міхаіл Ламаносаў адправіўся не з Архангельска, а з сяла Халмагоры Архангельскай вобласці (за 76 кіламетраў ад абласнога цэнтра), і не ў Пецярбург, а ў Маскву. Туды ён дабраўся ў студзені 1731 года, пераадолеўшы больш за тысячу кіламетраў. Рухаючыся з рыбным абозам час ад часу, але не ўсю дарогу, Ламаносаў ішоў пешшу.

У афіцыйнай стэнаграме на сайце Крамля фраза Пуціна прыведзеная не так, як ён яе вымавіў. Памылку прэзідэнта прыбралі, адкарэктаваўшы тэкст.

«Як вядома, калі гэта, вядома, не легенда, Ламаносаў пешшу з Архангельска дабраўся. Але гэта да гэтага часу для ўсіх нас застаецца самым лепшым прыкладам імкнення да ведаў і да рэалізацыі сваёй мары, таму мы, безумоўна, павінны гэта памятаць заўсёды», — сказаў Уладзімір Пуцін згодна стэнаграме на сайце Крамля.

Дзяржаўны ўніверітэт у Маскве носіць імя Міхаіла Ламаносава.

Дзяржаўны ўніверітэт у Маскве носіць імя Міхаіла Ламаносава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0