У твітары УУС Мінска з'явіўся заклік да УУС Мінаблвыканкама правесці праверку відэароліка, запісанага салігорскімі зваршчыкамі ў знак салідарнасці з расійскімі курсантамі-авіятарамі, якіх мелі адлічыць з ульянаўскай авіявучэльні за падобны іранічны відэакавер на песню «Satisfaction» Бені Бенасі.
Твітар УУС Мінска дастаткова неадназначна адказаў на адно з пытанняў пад гэтым твітам:
Пакуль што ролік з салігорскімі зваршчыкамі не такі папулярны — на момант публікацыі ў яго было каля 5 тысяч праглядаў. У арыгінальнага роліка з Ульянаўска, які дзякуючы скандальнай гісторыі разыйшоўся на відэасэрвісах у сотнях копій — шматмільённая аўдыторыя.