Кіраўнік кампаніі SpaceX Ілан Маск паведаміў, што першы запуск цяжкай ракеты-носьбіта Falcon Heavy адбудзецца 6 лютага. Пра гэта ён напісаў у сваім Twitter, паведамляе РБК.

Паводле яго слоў, яна будзе запушчаная са стартавай платформы Касмічнага цэнтра імя Джона Фіцджэральда Кенэдзі, які знаходзіцца ў амерыканскім штаце Фларыда.

Falcon Heavy накіруецца на арбіту Марса. У снежні 2017 года Маск сказаў, што ракета зможа знаходзіцца ў глыбокім космасе «на працягу мільярдаў гадоў або каля таго, калі не выбухне пры ўзлёце». Таксама ён заявіў, што на борце Falcon Heavy да Марса адправіцца чырвоны электрамабіль Tesla Roadster.

Ілан Маск (Фота: Susana Gonzalez / Bloomberg)

Ілан Маск (Фота: Susana Gonzalez / Bloomberg)

Кіраўнік SpaceX растлумачыў, што лічыць «сумным» абцяжарваць тэставую ракету бетоннымі і сталёвымі блокамі, таму вырашыў пакласці ў ракету «нешта незвычайнае». Ён таксама распавёў, што падчас палёту ў аўтамабілі будзе прайгравацца песня Дэвіда Боўі Space Oddity.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0