У Мінскім заапарку мядзведзь прачнуўся з-за анамальна цёплай зімы, паведамляе БелТА. У чарговы раз выйшаў з спячкі буры мядзведзь Трышчан. Амаль увесь дзень ён у дрымоце. Метабалізм у яго арганізме запаволены — мала есць і амаль не выходзіць з бярлогу.

Мядзьведзь Трышчан у мінскім заапарку.

Мядзьведзь Трышчан у мінскім заапарку.

Ад анамальна цёплай зімы паводзяць сябе не па сезоне і іншыя насельнікі заапарка. Актыўна праяўляюць сябе таджыкскія вінтарогія казлы, а таксама страус, які цёплыя дні адзначыў гарачым шлюбным танцам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?