Учора ў МУС па Адміралцейскім раёне Санкт-Пецярбурга паступіла паведамленне з хостэла «Нэльсан», паведамляе 5-tv.ru.

Пакой хостэла «Нэльсан».

Праваахоўнікі, якія прыбылі на месца здарэння, выявілі ў адным з пакояў хостэла цела мужчыны з гематомамі і сінякамі на твары і руках. Загінулым аказаўся 42-гадовы госць з Беларусі.

Прычыны яго смерці зараз вызначаюць следчыя — цела мужчыны накіравана ў морг для правядзення судмедэкспертызы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0