У Віцебску аўто з п'яным кіроўцам-бяспраўнікам за рулём ўрэзалася ў таксі, паведамляе БелТА са спасылкай на начальніка аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Казючыца.

Аварыя адбылася 28 студзеня каля гадзіны ночы па вул. Гагарына. «Як патлумачыў кіроўца «Рэно Логан», які працуе ў ЧТУП «Новае таксі», ён спыніўся для высадкі пасажыра, калі ў яго ўехаў «Дэу Леганза». На шчасце, дзяўчына-пасажыр ўжо пакінула салон і цудам пазбегла наезду.

«Рэно» моцна скамячыла. Таксіст, паводле яго слоў, на нейкі час страціў прытомнасць, а калі прыйшоў у сябе, выклікаў «хуткую» і ДАІ. Ён таксама не траўмаваны. А вось віноўнік ДТЗ шпіталізаваны ў аддзяленне траўматалогіі — пасля сутыкнення яго аўто вынесла за межы праезнай часткі наўпрост на дарожны знак», — растлумачыў Аляксандр Казючыц.

Аказалася, што за рулём «Дэу Леганза» быў 31-гадовы мужчына з прыкметамі алкагольнага ап'янення і без пасведчання кіроўцы. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?