З 26 студзеня праваахоўнікі Мінскай вобласці выявілі 226 фактаў незаконнага вырабу, захоўвання і збыту самагону і спіртаўтрымліваючай вадкасці. З ценявога абароту выведзена больш за 20 тысяч літраў сурагатнага спіртнога, ліквідавана 38 самагонных апаратаў, паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.

Учора ў вёсцы Лужаны Валожынскага раёна ў 37-гадовага жыхара выяўлена адна з найбуйнейшых самагонных вытворчасцяў. На адным з прысядзібных участкаў знойдзены самагонны апарат і больш за 12 тысяч літраў самагоннай брагі.

Гаспадар вытворчасці годам раней трапляў у поле зроку міліцыі пры аналагічных абставінах. Праўда, тады ён арганізаваў працу самагоннага міні-завода на тэрыторыі Маладзечанскага раёна. Пасля таго, як яго вытворчасць было ліквідавана міліцыяй, вырашыў наладзіць «бізнэс» ў суседнім раёне. У дачыненні да мужчыны складзены адміністрацыйны пратакол.

Фота — УУС Мінаблвыканкама

Фота — УУС Мінаблвыканкама

Самагоншчыкі са стажам рызыкуюць у выпадку затрымання на гарачым быць пакаранымі штрафам у памеры да трыццаці базавых велічынь. Натуральна з канфіскацыяй і знішчэннем саміх напояў, іх паўфабрыкатаў і апаратаў для іх вырабу.

Акрамя таго, у праваахоўнікаў ёсць усе падставы караць і пакупнікоў самапальнага алкаголю. Набыццё нелегальнага самагону цягне накладанне штрафу ў памеры да пяці базавых велічынь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0