Персанажамі рэкламнай кампаніі адзення дызайнера Робертаса Калінкінаса восенню 2012 года сталі малады доўгавалосы мужчына і жанчына ў белым адзенні.

Побач з гэтымі персанажамі былі наступныя рэплікі: «Ісус, якія ў цябе штаны!», «Марыя, дарагая, якая сукенка!» і «Ісус, Марыя, у што яны апранутыя!».

Тагачасная Дзяржаўная інспекцыя па нехарчовых таварах, у якую паступіла скарга, аштрафавала стваральнікаў рэкламы, а літоўскія суды канстатавалі, што рэклама відавочна ідзе насуперак з дзейнымі ў грамадстве маральнымі ўстаноўкамі.

Аднак ЕСПЧ прапанаваў іншую ацэнку: на яго погляд, «рэклама звонку не выглядае занадта абразлівай або святатацкай», яна таксама не распальвае варожасць па рэлігійнай прыкмеце.

Дызайнер апублікаваў рашэнне суда. Ён запэўніваў, што мэтай рэкламы не было пакрыўдзіць вернікаў.

«Рашэнне спрыяльнае, і яно нас радуе, але ні тады, ні цяпер я не хачу высмеяць ці пакрыўдзіць людзей, якія паважаюць тую ці іншую рэлігію», — сказаў дызайнер BNS.

«Проста нельга караць людзей за тое, што ў некалькіх чалавек ўзнікаюць тыя ці іншыя асацыяцыі», — дадаў ён.

Дзяржаўная служба абароны правоў спажыўцоў Літвы абяцае прыняць да ўвагі рашэнне Еўрапейскага суда па правах чалавека (ЕСПЧ) у Страсбургу пра тое, што Літва неабгрунтавана абмежавала рэкламу адзення з персанажамі Ісуса і Марыі.

Адвакат Зігмас Гаралявічус, які адстойваў у судах Біскупскую канферэнцыю Літвы, заявіў, што пасля рашэння ЕСПЧ прыйдзецца лепш аргументаваць, чаму здзекі з рэлігійных сімвалаў у Літве непрымальныя.

«Ведамству прыйдзецца лепш артыкуляваць, чаму ў Літве гэта важна, чаму людзі гэтым незадаволеныя», — рэзюмаваў юрыст.

Паводле яго слоў, зыход гэтай справы не азначае, што «рэлігійныя сімвалы можна будзе выкарыстоўваць як хочацца і ў любым кантэксце».

Па дадзеных перапісу насельніцтва Літвы 2011 года, прыхільнікамі каталіцтва ў краіне з'яўляецца 77% жыхароў краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0