Сіманаўскі раённы суд Масквы адправіў вядучых эфіру інтэрнэт-канала «Навальный Live» Кіру Ярмыш і Руслана Шаведзінава пад адміністрацыйны арышт, прызнаўшы іх вінаватымі ў закліках да ўдзелу ў няўзгодненай акцыі.

Шаведзінаў арыштаваны на восем сутак, Ярмыш - на пяць.

У аўторак вечарам паліцэйскія сустрэлі яе і Шаведзінава пасля іх прылёту ў аэрапорт «Шарамецьева» на выхадзе з зоны мытнага кантролю. Затым іх каля гадзіны надглядалі.

Яны на працягу 12 гадзін вялі прамую трансляцыю, распавядаючы пра тое, як праходзяць пратэстныя мерапрыемствы ў нядзелю ў розных гарадах Расіі.

Арышты і суды над прыхільнікамі Навальнага ў сераду прайшлі і ў іншых гарадах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?