Прычына смерці 41-гадовага пракурора Мінскага раёна старшага дарадцы юстыцыі Аляксея Фаміна невядомая, паведамляюць belnovosti.by

У дзень смерці пракурор знаходзіўся ў Фаніпалі, але ў нейкі момант яму стала кепска. Калі на месца прыехалі медыкі, мужчына страціў прытомнасць.

Рэанімацыйныя мерапрыемствы станоўчага эфекту не далі. Праз гадзіну была канстатавана смерць. Следчы камітэт праводзіць праверку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0