Інцыдэнт адбыўся 27 студзеня. Пажылая жанчына з Наваполацку раніцай прыйшла ў манастыр і ў чаканні службы задрамала на лавачцы. Прачнуўшыся, яна пабачыла, што знікла сумачка з кашальком, у якім было 25 рублёў. Пра сваю бяду навапалачанка паведаміла ў міліцыю, піша БелТА
Работнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі, што крадзеж здзейсніла непрацуючая, раней судзімая жанчына 1954 года нараджэння.
Высветлілася, што абвінавачаная датычная яшчэ да некалькіх крадзяжоў у розных установах горада. Больш за тое, яна не мела права знаходзіцца ў Полацку, бо раней была дэпартаваная з краіны.