president.gov.by

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае асаблівую ролю КДБ у гарантаванні бяспекі краіны. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй гэтага ведамства Валерыем Вакульчыкам, паведамляе БелТА.

«Нас многія крытыкуюць, што мы, як рэтраграды, пакінулі старую назву КДБ. Але сёння ўжо многія, мы так публічна не абмяркоўваем, але пры абмеркаванні з маімі калегамі я бачу, што яны нам зайздросцяць. Зайздросцяць не таму, што мы захавалі традыцыі. хоць гэта таксама вельмі важна. Нам саромецца старога няма чаго. Да нас прэтэнзіі — да чэкістаў — прад'явіць цяжка. Па-першае, мы былі часткай сістэмы, і тым не менш бязладдзя ў нас у Беларусі заўсёды было менш. Таму я шчыра і адкрыта пра гэта сказаў — нам саромецца няма чаго», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Камітэт дзяржаўнай бяспекі — гэта самая дакладная назва цяпер, у сучасным свеце. Можна службамі называць, але мы з-за тых тэндэнцый, якія ў свеце адбываюцца, захавалі, і гэта вельмі актуальна, гэту назву. Мы гарантуем дзяржаўную бяспеку па ўсіх напрамках», - падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0