36-гадовы жыхар Жлобіна атрымаў 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Следчыя выявілі, што абвінавачваны з пачатку 2013 года і да моманту яго затрымання незаконна набываў і захоўваў боепрыпасы, выбуховыя рэчывы, выбуховыя прылады, складовыя часткі і кампаненты агнястрэльнай зброі. Цікава, што некаторыя корпусы боепрыпасаў абвінавачваны выстаўляў на продаж на інтэрнэт-аўкцыёнах пад выглядам вырабаў бытавога прызначэння (вазы, кашпо і іншае), паведамляюць следчыя.
Таксама падчас расследавання выяўлены злачынствы, учыненыя абвінавачаным у адносінах да дзяцей.
Выяўлена, што на працягу двух гадоў ён здзейсніў гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да шасці малалетніх дзяўчынак 2000-2003 гадоў нараджэння. Увайшоўшы ў давер да дзяцей, мужчына фіксаваў свае супрацьпраўныя дзеянні на фота і відэа. Падчас ператрусаў па месцы жыхарства абвінавачанага былі канфіскаваныя дыскі і флэшкі, на якіх было запісана агулам больш за 250 фотаздымкаў і ролікаў з парнаграфіяй.
На працягу ўсяго перыяду расследавання абвінавачаны знаходзіўся ў следчым ізалятары.
Крымінальная справа разгледжана ў судзе Жлобінскага раёна. Мужчына атрымаў 15 гадоў пазбаўлення волі. Адбываць пакаранне ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. Прысуд у законную сілу пакуль не ўступіў.





