Следчыя распачалі крымінальную справу за гвалт над малалетняй у дачыненні да 84-гадовага жыхара Пружанскага раёна, паведаміў TUT.BY афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 19 студзеня ў адным з інтэрнатаў Пружанаў стары мужчына здзейсніў гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару з дзяўчынкай, якая не дасягнула 14-гадовага ўзросту. Школьніца распавяла бацькам, а тыя паведамілі ў праваахоўныя органы.

У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа па ч.3 арт. 167. Санкцыя артыкула прадугледжвае ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0