Чаргінец запэўніў, што вуліца Васіля Быкава ў Мінску будзе, але калі — сказаць не змог. Таксама ён выказаўся за тое, каб у Мінску былі і вуліцы народных паэтаў Беларусі Рыгора Барадуліна і Ніла Гілевіча.
Фота Радыё Свабода
Кіраўнік праўладнага Саюза пісьменнікаў заявіў, што Аляксандар Лукашэнка падтрымаў ідэю адкрыцьця ў музеях Мінску і Гродна аддзелаў, прысвечаных Быкаву.
У тым, што дагэтуль у беларускай сталіцы няма вуліцы Быкава, вінаваты іншы літаратар — Уладзімер Някляеў, — сказаў Чаргінец.
Чаргінец паскардзіўся, што называць вуліцы імёнамі нават народных пісьменнікаў ня так лёгка. Вырашаюцца пытанні на сесіях гарсавету, а там чэргі агромністыя.





