Прылада настолькі мініятурная, што з лёгкасцю змесціцца на далоні. Нягледзячы на гэта, падтрымка 256 градацый колераў забяспечвае добрую якасць надрукаванай выявы, запэўнівае прадстаўнік кампаніі. Прынтар выкарыстоўвае тэхналогію сублімацыйнага друку, а памер надрукаваных фота — 56 на 86 мм з разрозненнем 300 dpi.
Цікавая асаблівасць такіх фатаграфій — магчымасць быць «ажыўленымі» з дапамогай тэхналогій дапоўненае рэальнасці. Калі запусціць на смартфоне адпаведны дадатак і навесці камеру на надрукаванае фота, выява на ім пачне рухацца.





